Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж брытанскай каралевы атрымаў папярэджаньне з паліцыі


Прынц Філіп
Прынц Філіп

97-гадовы прынц Філіп, муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, атрымаў папярэджаньне з паліцыі за тое, што не прышпіліў пас бясьпекі пры язьдзе аўтамабілем — праз два дні пасьля аварыі зь ягоным удзелам.

Правапарушэньне, дапушчанае манархам, зафіксавалі дарожныя відэакамэры, піша ў нядзелю, 20 студзеня, навінавае агенцтва Reuters.

У гэты дзень газэты апублікавалі фатаздымак «непрышпіленага» прынца за стырном выдадзенага на зьмену аўтамабіля мадэлі Land Rover у каралеўскай рэзыдэнцыі Сандрынгем, графства Норфалк.

«Мы ведаем пра фатаздымкі. Кіроўцу былі дадзеныя адпаведныя рэкамэндацыі, што зьяўляецца нашай звычайнай рэакцыяй пры атрыманьні інфармацыі пра такога роду парушэньні», — цытуе выданьне камэнтар прадстаўніка паліцыі.

У мінулы чацьвер ягоная машына трапіла ў дарожна-транспартнае здарэньне, сутыкнуўшыся зь іншым транспартным сродкам, аднак прынц не пацярпеў. Яго кіроўца, жанчына 28 гадоў, атрымала лёгкія траўмы, а кіроўца аўтамабіля Kia, зь якім сутыкнуўся аўтамабіль прынца — 45-гадовая жанчына з васьмімесячным немаўляткам — зламала запясьце і зьвярнулася па дапамогу ў шпіталь.

У траўні 2017 году стала вядома, што прынц Філіп больш не бярэ ўдзел у публічных падзеях — у сувязі з узростам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG