Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Ліндсі Грэм спадзяецца, што вывад амэрыканскіх войскаў з Сырыі будзе адкладзены


Ліндсі Грэм
Ліндсі Грэм

На наступны дзень пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Турэччыны сэнатар ЗША Ліндсі Грэм выказаў спадзяваньне, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адкладзе рашэньне аб вывадзе войскаў з Сырыі, пакуль «Ісламская дзяржава» ня будзе ліквідавана.

Сэнатар-рэспубліканец Грэм сказаў у суботу ў Анкары:

«Мэта — зьнішчэньне „Ісламская дзяржава“ яшчэ не дасягнутая».

Ён заявіў, што сыход ЗША з Сырыі бяз пэўнага пляна прывядзе да хаосу, які будзе нагадваць, як ён выказаўся, «гіпэртрафаваны Ірак», паведамляе паведамляе «Голас Амэрыкі».

Сустрэча ў пятніцу ў Анкары прэзыдэнта Турэччыны Раджэпа Эрдагана і сэнатара ЗША Ліндсі Грэма стала яшчэ адной спробай разрадзіць амэрыкана-турэцкую палітычную напружанасьць вакол Сырыі.

19 сьнежня прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб вывадзе амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі на працягу бліжэйшых двух месяцаў. Трамп тады сказаў, што амэрыканскія салдаты дамагліся перамогі над тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Гэты крок выклікаў крытыку як з боку саюзьнікаў ЗША, так і ў Кангрэсе. Міністар абароны Джэймс Мэтыс падаў у адстаўку.

Паводле дадзеных CNN, Трамп зьмяніў пазыцыю ў пытаньні вываду войскаў пасьля візыту на амэрыканскую вайсковую базу ў Іраку ў сьнежні мінулага года. Военачальнікі пераканалі прэзыдэнта ў тым, што джыгадысты да канца не пераможаныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG