Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі рэкордна падае рэйтынг даверу Пуціну


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Рэйтынг даверу прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну за апошнія два тыдні зьнізіўся на тры адсоткі і цяпер складае 33,4 працэнта — гэта афіцыйныя вынікі апытаньня, праведзенага сацыялягічным агенцтвам ВЦИОМ з 9 па 13 студзеня.

Па ўсёй верагоднасьці, гэта самы нізкі паказчык даверу Пуціну за ўвесь час правядзеньня ВЦИОМ апытаньняў пра давер. Дырэктар сацыялягічнага агенцтва Валерый Фёдараў у 2015 годзе заяўляў, што мінімум — 45 адсоткаў — быў дасягнуты ў 2005 годзе. У канцы 2018 года года, пасьля прыняцьця закона аб павышэньні пэнсійнага ўзросту, узровень даверу вагаўся ў раёне 35-37 адсоткаў. Пры гэтым яшчэ ў сакавіку 2018 года аб даверы Пуціну заяўлялі больш за 55 працэнтаў апытаных.

Тым ня менш, па дадзеных ВЦИОМ, Пуцін застаецца найбольш папулярным палітыкам, пра яго падтрымку заявілі каля 62 адсоткаў апытаных. Гэты паказчык, аднак, таксама зьніжаецца.

Апытаньне іншага агенцтва — ФОС — апублікаванае таксама ў пятніцу паказала, што дзеяньні ўладаў у апошнім месяцы выклікалі «незадаволенасьць або абурэньне» у 54 адсоткаў расейцаў. Яшчэ ў траўні гэта было толькі 36 адсоткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG