Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты ў Кангрэсе расьсьледуюць новыя абвінавачаньні на адрас Трампа


Майкл Коэн, Дональд Трамп
Майкл Коэн, Дональд Трамп

Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, як паведамляе агенцтва Reuters, маюць намер расьсьледаваць паведамленьні аб тым, што прэзыдэнт Дональд Трамп нібыта патрабаваў ад свайго былога юрыста Майкла Коэна даць на слуханьнях у Кангрэсе ілжывыя паказаньні наконт плянаў будаўніцтва Trump Tower у Маскве.

Коэн быў адным з абвінавачаных у справе аб меркаваным умяшаньні Расеі ў выбары ў ЗША. Ён пайшоў на ўгоду са сьледзтвам. Нядаўна суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленьні ад падаткаў і хлусьні пад прысягай, ён быў асуджаны на тры гады турмы.

Апынуўшыся пад сьледзтвам, Коэн пачаў выступаць з крытыкай Трампа і даваць паказаньні не на карысьць свайго былога кліента. Так, ён сьцьвярджаў, што Трамп нібыта ў парушэньне выбарчага заканадаўства даручыў яму выплаціць грошы за маўчаньне дзьвюм жанчынам, якія сьцьвярджалі, што кандыдат у прэзыдэнты ўступаў зь імі ў інтымную сувязь.

Коэн таксама прызнаўся, што ўвёў у зман Кангрэс, адмаўляючы, што абмяркоўваў праект пабудовы Trump Tower у Маскве падчас выбарчай кампаніі. Згодна зь яго новымі сведчаньнямі, перамовы працягваліся, калі Трамп ужо быў кандыдатам у прэзыдэнты. Сам Трамп тады абвінаваціў свайго былога юрыста ў хлусьні.

Як паведамляе ў пятніцу агенцтва Reuters, дэмакраты маюць намер таксама расьсьледаваць меркаваныя сувязі Трампа і яго сям’і зь нямецкім Deutsche Bank.

Апанэнты Трампа — дэмакраты атрымалі па выніках прамежкавых выбараў у лістападзе мінулага году большасьць у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу. Яны кантралююць яго камітэты, якія маюць права праводзіць расьсьледаваньні і выклікаць чыноўнікаў для дачы паказаньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG