Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі дзясяткі людзей, якія пагражалі прадстаўнікам улады


Польская паліцыя
Польская паліцыя

Па ўсёй Польшчы паліцыя арыштавала больш за дваццаць чалавек, якія падазраюцца ў распаўсюджваньні пагрозаў у бок мэраў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіраваньня, паведамляе Польскае радыё.

Пад масавыя затрыманьні таксама трапілі і тыя, хто публічна высьмейваў трагічную сьмерць мэра Гданьска.

Галоўная камэндатура паліцыі паведаміла аб тым, што інфармацыя пра затрыманьні перададзеная ў пракуратуру, разам з доказамі пагрозаў. Інфармацыю пра камэнтары ў сеціве, якія парашаюць закон, у паліцыю перадалі грамадзяне, якія сталі сьведкамі іх зьяўленьня.

У польскай паліцыі нагадалі, што дзейнасьць у кібэрпрасторы не зьяўляецца ананімнай, бо кожны рух карыстальніка інтэрнэту пакідае сьлед.

Мэр Гданьску Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненьні 13 студзеня падчас фіналу дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» ў Гданьску. На наступны дзень ён памёр у бальніцы. 27-гадоваму нападніку Стэфану В. пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG