Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмова ад прышчэпак упершыню ўвайшла ў сьпіс пагрозаў здароўю WHO


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (World health organisation, WHO) апублікавала штогадовы сьпіс зь дзесяці пагрозаў здароўю чалавека.

Чым небясьпечная адмова ад вакцынацыі?

У публікацыі адзначаецца, што працяг гэтага трэнду ставіць пад пагрозу шматгадовую барацьбу з эпідэміямі з дапамогай вакцыны. Напрыклад, рост захворваньняў на адзёр выкліканы адмовай ад прышчэпак. Паводле дадзеных WHO, цяпер вакцынацыя дазваляе прадухіліць 2-3 мільёны сьмерцяў.

Што яшчэ небясьпечна для здароўя?

  • Забруджваньне паветра і зьмена клімату.
  • Неінфэкцыйныя захворваньні.
  • Глябальная пандэмія грыпу.
  • Слабыя службы аховы здароўя і першая мэдычная дапамога.
  • Эбола ды іншыя вірусы высокай пагрозы.
  • Ліхаманка дэнге.
  • ВІЧ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG