Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэра Гданьска пахаваюць у адной з найбуйнейшых сьвятыняў сьвету


Марыяцкая базыліка ў Гданску
Марыяцкая базыліка ў Гданску

Пахаваньне Паўла Адамовіча пройдзе ў суботу, 19 студзеня. Жалобнае набажэнства адбудзеца ў базыліцы Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Гданьску. Там жа будзе пахаваная і урна з прахам трагічна загінулага мэра. Такім было пажаданьне сям’і Паўла Адамовіча, якое падтрымалі дзяржаўныя ўлады і гданьскі арцыбіскуп.

Марыяцкая базыліка або «гданьская карона» была пабудаваная ў XIII –XVI стагодзьдзях у строгім гатычным стылі і лічыцца трэцяй найбуйнейшай цаглянай царквой у сьвеце і найбуйнейшай у Эўропе. Яе даўжыня — 105,5 м, шырыня 66 м, аб’ём — 155 000 кубамэтраў.

Ад Сярэднявечча там хавалі самых заслужаных жыхароў гораду. На сёньняшні дзень там спачываюць парэшткі больш як 40 чалавек.

У пахавальных цырымоніях трагічна загінулага мэра Гданьска Паўла Адамовіча прыме ўдзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, а таксама дэлегацыі з розных краіну сьвету.

Сёньня труна зь целам Паўла Адамовіча выстаўленая ў Эўрапейскім цэнтры Салідарнасьці, дзе кожны можа разьвітацца з мэрам.

Мэр Гданьска Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненьні 13 студзеня падчас фіналу дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі» ў Гданьску. На наступны дзень ён памёр у бальніцы. 27-гадоваму нападніку Стэфану В. пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG