Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Вялікай Брытаніі атрымаў вотум даверу зь перавагай у 19 галасоў

абноўлена

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй

Парлямэнт Вялікай Брытаніі разглядаў пытаньне «вотуму недаверу» прэм’ер-міністру краіны Тэрэзе Мэй і яе ўраду. Адпаведную прапанову на разгляд Палаты грамадаў напярэдадні вынес лідэр апазыцыйнай да ўраду Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін.

У выніку галасаваньня 325 дэпутатаў выказаліся за давер ураду, 306 супраць.

Калі б чальцы парлямэнту падтрымалі прапанову Корбіна, Тэрэзе Мэй пагражала б адстаўка. Падобнае галасаваньне ў сьнежні правялі парлямэнтарыі ад Кансэрватыўнай партыі, лідэрам якой зьяўляецца прэм’ер. Тады Мэй падтрымалі, але перавага была нязначная.
Напярэдадні, 15 студзеня, Палата грамадаў адпрэчыла прапанаваны Мэй плян выхаду краіны з Эўразьвязу. Супраць дамовы з Брусэлем выказаліся 432 дэпутаты, падтрымалі дакумэнт 202.

Раней урад чакаў, што ў выпадку паразы на галасаваньні будзе тры тыдні на тое, каб распрацаваць альтэрнатыўны плян выхаду з ЭЗ. Пазьней Палата грамадаў вырашыла, што прэм’ер Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй будзе мець на «плян Б» усяго некалькі дзён.

У лістападзе 2018 урад Мэй узгадніў угоду з Брусэлем, якая вызначае, што Вялікая Брытанія выйдзе з Эўрапейскага зьвязу ў сакавіку 2019 году, аднак гэты дакумэнт павінен быць зацьверджаны брытанскім парлямэнтам. Пакуль парлямэнт яго не ўхваліў.

Эўразьвяз гатовы адкласьці Brexit да 2020 году празь нявызначанасьць вакол умоваў пагадненьня аб выхадзе Злучанага Каралеўства з ЭЗ. Пра гэта ў сераду напісала газэта The Times.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG