Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Times: Эўразьвяз гатовы адкласьці Brexit да 2020 году


Пратэст супраць Brexit у цэнтры Лёнданё. Лістапад 2018 г.

Эўразьвяз гатовы адкласьці Brexit да 2020 году празь нявызначанасьць вакол умоваў пагадненьня аб выхадзе Злучанага Каралеўства з ЭЗ. Пра гэта ў сераду піша газэта The Times. Згодна з існуючай дамоўленасьцю, Вялікабрытанія пакіне Эўразьвяз 29 сакавіка. Краіны ЭЗ ухвалілі пагадненьне аб Brexit у лістападзе мінулага году, але дакумэнт не прайшоў галасаваньня ў брытанскім парлямэнце.

Пасьля правалу ініцыятывы прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй у Палаце абшчын кіраўніку брытанскага ўраду пагражае адстаўка. Лідэр брытанскай апазыцыйнай партыі лейбарыстаў Джэрэмі Корбін унёс у парлямэнт прапанову аб вотуме недаверу ўраду Злучанага Каралеўства. Калі Тэрэза Мэй ня вытрымае галасаваньня аб вотуме даверу, у Вялікае Брытаніі пройдзе датэрміновае галасаваньне.

Прапанаванае Тэрэзай Мэй пагадненьне аб Brexit прадугледжвае, што Вялікабрытанія выйдзе з ЭЗ, аднак захавае зь ім цесныя сувязі, прычым у шэрагу пытаньняў Брытаніі і пасьля выхаду з Эўразьвязу давядзецца прытрымлівацца ягоных нормаў і рашэньняў.

Крытыкі дакумэнта сьцьвярджаюць, што паводле ўмоваў пагадненьня Брытанія апынецца ў становішчы «васальнай» дзяржавы, паколькі ёй давядзецца, ня будучы членам ЭЗ, падпарадкоўвацца шэрагу яго правілаў. Калі пагадненьня па Brexit дасягнуць ня ўдасца, то Вялікабрытанія можа выйсьці з Эўразьвязу і безь яго.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG