Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем і адна. Прыклад гендэрнай няроўнасьці на афіцыйным фота МЗС Беларусі і Аўстрыі. ФАТАФАКТ


На сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамленьне пра сустрэчу кіраўніка ведамства Ўладзімера Макея з сваёй аўстрыйскай калегай Карын Кнайсьль 15 студзеня ілюстраванае некалькімі здымкамі.

На адным зь іх кідаецца ў вочы гэндэрная няроўнасьць сярод дыпляматаў дзьвюх краін, прадстаўленых на перамовах. Сярод пяці прадстаўнікоў Аўстрыі абсалютна ўсе — жанчыны. Сярод сямі беларускіх дыпляматаў жанчына толькі адна — амбасадарка ў Вене Алена Купчына.

Падобнае фота зь Менску публікуе і МЗС Аўстрыі ў сваім твітэры.

У твітэры Карын Кнайсьль піша: «Сёньня сустрэлася ў Менску зь беларускім міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем. Цэнтральнай тэмай перамоваў былі добрыя двухбаковыя стасункі, набліжэньне краіны да ЭЗ у рамках „Усходняга партнэрства“ і магчымасьць мараторыю як першага кроку да адмены сьмяротнай кары».

У Беларусі цяпер працуюць 7 замежных амбасадарак-жанчын, у тым ліку і аўстрыйка Алёйзія Вэргетэр. Сярод беларускіх амбасадараў у замежных краінах толькі адна жанчына — Алена Купчына, якая працуе ў Вене.

На аналягічнай сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі з дэлегацыяй МЗС Вугоршчыны лік жанчын з двух бакоў быў 1-1.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG