Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Вялікай Брытаніі сёньня разгледзіць пытаньне вотуму недаверу Мэй


Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй
Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй

Увечары 16 студзеня парлямэнт Вялікай Брытаніі разгледзіць пытаньне «вотуму недаверу» прэм’ер-міністру краіны Тэрэзе Мэй і яе ўраду. Адпаведную прапанову на разгляд Палаты грамадаў вынес лідэр апазыцыйнай да ўраду Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін.

Калі чальцы парлямэнту падтрымаюць прапанову Корбіна, Тэрэзе Мэй пагражае адстаўка. Падобнае галасаваньне ў сьнежні правялі парлямэнтарыі ад Кансэрватыўнай партыі, лідэрам якой зьяўляецца прэм’ер. Тады Мэй падтрымалі, але перавага была нязначная.

Напярэдадні, 15 студзеня, Палата грамадаў адпрэчыла прапанаваны Мэй плян выхаду краіны з Эўразьвязу. Супраць дамовы з Брусэлем выказаліся 432 дэпутаты, падтрымалі дакумэнт 202.

Раней урад чакаў, што ў выпадку паразы на галасаваньні будзе тры тыдні на тое, каб распрацаваць альтэрнатыўны плян выхаду з ЭЗ. Пазьней Палата грамадаў вырашыла, што прэм’ер Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй будзе мець «плян Б» усяго некалькі дзён.

У лістападзе 2018 урад Мэй узгадніў угоду з Бруселем, якая вызначае, што Вялікая Брытанія выйдзе з Эўрапейскага зьвязу ў сакавіку 2019 году, аднак гэты дакумэнт павінен быць зацьверджаны брытанскім парлямэнтам.

Лейбарысты, лібэральныя дэмакраты, Дэмакратычная ўніянісцкая партыя і некаторыя дэпутаты з Кансэрватыўнай партыі, да якой належыць і Мэй, выступаюць супраць пагадненьня.

Камітэт у пытаньнях Brexit Палаты грамадаў заяўляў, што гэтыя дамоўленасьці не даюць дастаткова яснасьці або ўпэўненасьці наконт будучыні краіны, і апісаў сытуацыю як «велізарны крок у невядомасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG