Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску забаранілі служыць ксяндзу з Польшчы


Салігорск. Ілюстрацыйнае фота Shutterstock
Салігорск. Ілюстрацыйнае фота Shutterstock

Пробашчу касьцёла сьвятога Францішка ў Салігорску Сабеславу Тамалу забаранілі ажыцьцяўляць рэлігійную дзейнасьць у Беларусі. Сьвятар служыць у Салігорску 20 гадоў, удзельнічаў у будаўніцтве касьцёла.

Прычыну рашэньня не называюць. На момант публікацыі прыхаджане сабралі больш за 300 подпісаў пад зваротам у Савет Міністраў да ўпаўнаважанага па справам рэлігіі і нацыянальнасьці Леаніда Гулякі, сказала Свабодзе старшыня парафіяльнай рады Валянціна.

Пэтыцыю зьбіраюць як сярод прыхаджанаў, так і ва ўстановах Салігорску і раёну. Касьцёл сьвятога Францішка — адзіны рымска-каталіцкі прыход у Салігорску.

Таксама да Гулякі зьвярнуліся прадстаўнікі каталіцкага касьцёлу, паведаміў Свабодзе Дзьмітры Пухальскі.

Цягам 2018 году тры замежныя сьвятары (два праваслаўныя і адзін каталіцкі), якія раней не служылі ў Беларусі, не атрымалі дазволаў служыць. Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка ў чэрвені 2018 году тлумачыў забароны на служэньні замежным сьвятарам «адміністрацыйнымі парушэньнямі» і скаргамі прыхаджан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG