Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў адказаў, чаму замежным сьвятарам забараняюць служыць у Беларусі


Фарны касьцёл у Горадні, ілюстрацыйнае фота

Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка 19 чэрвеня адказаў, чаму замежным сьвятарам адмаўляюць у запрашэньнях на служэньне ў Беларусі, піша krynica.info.

Цягам 2018 году тры замежныя сьвятары (два праваслаўныя і адзін каталіцкі), якія раней не служылі ў Беларусі, не атрымалі дазволаў служыць.

Чаму лютэранскі пастар ня можа прыехаць памаліцца ў Горадню па «бязьвізе»

«Гэта ўжо маё права. Даваць згоду запрашаць з-за мяжы ці не», — пракамэнтаваў Гуляка забароны на служэньне.

Падчас тэлефоннай лініі Гуляка патлумачыў, што рашэньні прымаюцца на падставе заканадаўства і пастановы Савету міністраў № 123, прынятай у 2008 годзе.

«У шэрагу выпадкаў гэта адміністрацыйныя парушэньні, якія атрымліваюць сьвятары. У некаторых выпадках прыхаджане з году ў год скардзяцца па розных пытаньнях — правяраем, прымаем захады. Шмат розных пытаньняў. Што да колькасьці, то гэта мінімальная колькасьць, сьмею вас запэўніць. Адзін-два чалавекі ў год», — сказаў Гуляка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG