Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Франкфурце адвакатка атрымала паштоўку з пагрозамі ад нэанацыстаў


Франкфурт-на-Майне
Франкфурт-на-Майне

Вядомая франкфурцкая адвакатка Сэда Басай-Йылдыз атрымала пасланьне з пагрозамі, якое было падпісана нэанацысцкай групоўкай «Нацыянал-сацыялістычнае падпольле» (NSU). Газэта Süddeutsche Zeitung паведаміла ў панядзелак 14 студзеня, што гаворка ідзе пра другое гэткае пасланьне ад жніўня 2018 году.

Абодва лісты былі дасланыя факсам і ўтрымлівалі дадзеныя асабістага характару, доступ да якіх мог быць толькі ў афіцыйных структур. У ліслце, падпісаным абрэвіятурай «NSU 2.0», фігуравалі імёны дачкі, мужа і бацькоў юрысткі. На іх адрас выказваліся абразы і сьмяротныя пагрозы.

Зьвесткі пра блізкіх адвакаткі, відаць, былі запазычаныя з рэестру рэгістрацыі па месцы жыхарства. «Нешта падобнае немагчыма даведацца з сацыяльных сетак», — упэўненая юрыстка.

Сэда Басай-Йылдыз прадстаўляла інтарэсы ахвяраў «Нацыянал-сацыялістычнага падпольля» падчас працэсу, які завяршыўся ў ліпені 2018 году. На рахунку нэанацысцкай групоўкі NSU 10 забойстваў, 2 тэракты і 15 разбойных нападаў. Суд у гэтай справе доўжыўся 5 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG