Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве загарэўся будынак на тэрыторыі Кіева-Пячорскай лаўры


Кіева-Пячорская лаўра
Кіева-Пячорская лаўра

Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар пачаўся ў адным з пакояў на другім паверсе будынку, але полымя вельмі хутка распаўсюдзілася на 200 квадратных мэтраў.

Да пажару будынак не эксплюатаваўся — у ім мелася пачацца рэканструкцыя. Пацярпелых няма.

Ратавальнікі пакуль не называюць магчымых прычын узгараньня. На месцы падзеі працуюць 11 адзінак пажарна-выратавальнай тэхнікі і больш як 40 супрацоўнікаў асабовага складу.

Раней Міністэрства культуры Ўкраіны паведаміла аб зьнікненьні 10 каштоўных экспанатаў з Кіева-Пячорскай лаўры — васьмі абразоў, драўлянага паціру і крыжа ХІХ стагодзьдзя. Гэты было выяўлена пры інвэнтарызацыі каштоўнасьцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG