Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчадрэц на Лагойшчыне. Фотарэпартаж

Карэспандэнт Свабоды паглядзеў на Шчадрэц на Лагойшчыне — адзін з найбольш архаічных калядных абрадаў, які праводзіцца штогод з 13 на 14 студзеня, у Шчодры вечар.

Абрадавы гурт з каляднай зоркай рушыць вёскаю, сьпявае мясцовыя калядныя песьні і ходзіць па хатах. Адрозна ад большасьці іншых беларускіх паселішчаў, дзе жыхары проста не адчыняюць дзверы каляднікам, жыхары вёсцы Швабы могуць моцна пакрыўдзіцца, калі да іх ня зойдуць. Выключэньне — высакосныя гады. Тады вас ніхто ня пусціць у хату — гэта мясцовыя традыцыя.

XS
SM
MD
LG