Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Францыі. Трансьляцыя


Жанчына ў касьцюме сымбалю францускай рэспублікі ў часе пратэстаў ў Парыжы, сьнежань 2018. Ілюстрацыйнае фота
Жанчына ў касьцюме сымбалю францускай рэспублікі ў часе пратэстаў ў Парыжы, сьнежань 2018. Ілюстрацыйнае фота

Дзявятую суботу працягваюцца пратэсты прыхільнікаў францускага руху «жоўтых камізэлек». Улады сёньня мабілізавалі па ўсёй краіне 80000 паліцыянтаў, якія павінны забясьпечыць мірны характар дэманстрацыяў у краіне. Тысячы людзей выйшлі на пратэсты ў Парыжы, а таксама ў Бардо і Страсбуры.

У Парыжы пратэстуюць каля 8 тысячаў дэманстрантаў, у першай палове дня адна частка працэсіі выйшла ад будовы міністэрства фінансаў у Бэрсі, наступная акцыя была прызначаная ў раёне Ля Дэфанс.

Людзі ў натоўпе, які ішоў ад Бэрсі, сьпявалі «Марсэльезу» і выкрыквалі на адрас прэзыдэнта: «Макрон, мы ідзем па цябе!»

Каля 17 гадзінаў натоўп наблізіўся да Трыюмфальнай аркі. Тут паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў сьлезацечны газ пасьля таго, як яны пачалі кідаць у паліцыянтаў камяні і самаробныя выбухоўкі. У Парыжы былі затрыманыя больш за 50 чалавек за захоўваньне зброі.

Тысячы людзей таксама пратэставалі на поўдні Францыі ў гарадах Марсэль і Тулон. Людзі таксама выйшлі на вуліцы ў Бардо, Страсбуры і ў Буржы.

У Буржы ўлады забаранілі мітынг, арганізаваны ў гістарычным цэнтры гораду, выдзеліўшы для гэтага прасторную плошчу Séraucourt. У агульнай колькасьці сабралася каля 5000 чалавек. Паводле ўладаў, каля 500 зь іх праніклі ў цэнтар гораду, нягледзячы на забарону.

Пратэсты працягваюцца, нягледзячы на тое, што ўрад абвясьціў аб мерах па паляпшэньню становішча і на наступным тыдні хоча пачаць нацыянальны дыялёг.

Некаторыя зь нядаўніх пратэстаў суправаджаліся гвалтам і разбурэньнямі, асабліва ў цэнтры Парыжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG