Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка аддаў свой гадавы заробак на дабрачыннасьць


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пералічыў усе заробленыя ў 2018 годзе на пасадзе кіраўніка дзяржавы грошы (больш як $ 9500) у дабрачынны фонд. У які менавіта — не ўдакладняецца.

«Пасьля выплаты абавязковых падаткаў і збораў заработная плата ў суме 270 тысяч 480 грыўняў на заяву пералічаная ў вызначаны прэзыдэнтам Украіны дабрачынны фонд», — паведамілі ў дзяржаўным упраўленьні справамі на запыт агенцтва «Украінскія навіны».

Інфармацыя пра гэты фонд не разгалошваецца.

Раней «Украінскія навіны» паведамлялі, што задэкляраваны Парашэнкам даход па стане на 1 студзеня склаў больш як 1,3 млрд грыўняў за 2018 год, што амаль у 82 разы перавышае даход за 2017 год, які склаў 16,3 млн грыўняў.

У адказ Адміністрацыя Прэзідэнта паведаміла агенцтву, што Парашэнка мае намер накіраваць частку атрыманых ад кампаніі Rothschild Trust дывідэндаў (1,1 млрд грыўняў) на дабрачыннасьць.

Прэс-служба Адміністрацыі дадала, што агульная сума выдаткаў прэзыдэнта (ад Фонду Парашэнкі і ад прадпрыемстваў, уладальнікам якіх ён зьяўляецца) на сацыяльную дабрачыннасьць і ўмацаваньне абараназдольнасьці краіны за пэрыяд ад 2014 па 2018 год уключна перавысіла 1,2 млрд грыўняў, зь іх на войска — больш як 500 млн грыўняў.

«Сярод атрымальнікаў сродкаў ва ўмовах саўдзелу зь іншымі мэцэнатамі — дзіцячы шпіталь „Охматдет“, Інстытут сэрца, Цэнтар дзіцячай кардыялёгіі і хірургіі, Нацыянальны інстытут раку, Тэатар на Падолі і многія іншыя праекты», — гаварылася ў камэнтары.

Поўная дэклярацыя за 2018 год павінна быць пададзеная Парашэнкам да 31 сакавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG