Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве склалі мапу сьметнікаў, зь якіх можна паесьці


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя ў Магілеве 2014 году

Маскоўскія фрыганы — людзі, якія з ідэйных меркаваньняў не купляюць ежу, а спажываюць яе лішкі са сьметніц — склалі карту звалак, зь якіх можна паесьці, піша «Маскоўскі камсамолец». Гаворка ідзе пра месцы, куды трапляе ежа са скончаным тэрмінам прыдатнасьці з маскоўскіх супэрмаркетаў.

Цяпер на мапе каля 30 кропак, і яна папаўняецца. Плян знаходзіцца ў адкрытым доступе.

Паводле фрыганаў, многія прадуктовыя сеткі наўмысна псуюць выкінутую ежу, каб яе ня бралі бясплатна. У асноўным, так паступаюць крамы эканом-клясы. Таму на тое, каб знайсьці добрую кропку зь неатручанай ежай, фрыганы марнуюць нямала сіл.

Яны запэўніваюць, што нядаўна пратэрмінаваная ежа цалкам прыдатная для ўжываньня. Таксама фрыганы адзначаюць, што ў Расеі часта лепяць тэрміны прыдатнасьці на тавары, якія яго ня маюць або могуць захоўвацца значна даўжэй. Гаворка, напрыклад, пра мёд і кансэрвы ў бляшанках.

Фрыганы — людзі, якія з ідэйных меркаваньняў сілкуюцца зь сьмецьцевых бакаў. Яны лічаць, што гараджане выкідваюць занадта шмат добрых прадуктаў, таму ўжываюць тое, што ня зьелі іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG