Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы разьлічвае на адмену сьмяротнага прысуду забойцы дзьвюх дзяўчат у Бабруйску


Аляксандар Асіповіч у судзе
Аляксандар Асіповіч у судзе

Рада Эўропы разьлічвае на адмену сьмяротнага прысуду, які вынес 9 студзеня за забойства дзьвюх дзяўчат Магілёўскі абласны суд бабруйчаніну Аляксандру Астаповічу, піша БелаПАН.

«Сённья мы са шкадаваньнем даведаліся пра яшчэ адзін сьмяротны вырак у Беларусі, вынесены Магілёўскім абласным судом. Мы спадзяёмся, што гэтае рашэньне можа быць адменена судом вышэйшай інстанцыі. Рада Эўропы працягвае заклікаць Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яго адмены», — гаворыцца ў заяве Даніэля Хёльтгена, прэс-сакратара генэральнага сакратара Рады Эўропы.

Падвойнае забойства з асаблівай жорсткасьцю

У ноч на 20 ліпеня дзьве бабруйчанкі бавілі час у адной з забаўляльных установаў гораду, дзе пазнаёміліся з 36-гадовым Аляксандрам Асіповічам. Пасьля яны разам паехалі на таксі да яго на кватэру. А 7-й раніцы адна з жанчын патэлефанавала ў міліцыю, крычала, прасіла дапамогі. Сказала, што яны зь сяброўкай зачыніліся ў ванным пакоі, а мужчына ім пагражае. Назваць дакладны адрас не змагла. Пазьней жанчын знайшлі забітымі.

Як устанавіла сьледзтва, гаспадар кватэры нанёс жанчынам шматлікія ўдары рукамі, нажом і малатком. Паводле экспэртаў, злачынец усьведамляў характар сваіх дзеяньняў. Яму выставілі абвінавачаньне ў забойстве дзьвюх і больш асобаў, учыненым з асаблівай жорсткасьцю (п. 1, частка 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу). Артыкул прадугледжвае сьмяротнае пакараньне.

Сьцісла пра асуджанага

  • Аляксандар Асіповіч 1982 году нараджэньня. Разьведзены. Дзяцей ня мае.
  • Чатыры разы быў асуджаны. У месцах пазбаўленьня волі прабыў 11 з паловай гадоў. Судзілі яго за хуліганства, прычыненьні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, рабунак.
  • Да ўчыненьня апошняга злачынства працаваў у прыватнай фірме па зьбіраньні вакон.

Сваю віну ў забойстве дзьвюх жанчын Асіповіч прызнаў. Суду казаў, што, пабачыўшы ўчыненае, хацеў павесіцца. Заяўляў, што «70 адсоткаў» таго, што адбылося зь ім раніцай 20 ліпеня, ня памятае. Пасьля забойства прыбраў кватэру. Акрываўленыя рэчы сваіх ахвяр выкінуў у бак для сьмецьця. Сьледзтва зрабіла выснову, што абвінавачаны разьдзеў забітых жанчын, каб целы расчляніць і такім чынам пазбавіцца ад іх. Асіповіч з гэтым не пагадзіўся.

У апошнім слове Аляксандар Асіповіч прасіў суд не пазбаўляць яго жыцьця, а даць магчымасьць працаваць і выплачваць нанесеную ім шкоду. Ва ўчыненым ён раскайваецца. Сваё апошняе слова падсудны прамаўляў плачучы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG