Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Крыме забаранілі пратэстанцкую царкву


Пратэстанцкае набажэнства
Пратэстанцкае набажэнства

Падкантрольны Расеі Севастопальскі гарадзкі суд ліквідаваў мясцовую рэлігійную арганізацыю «Царква эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў «Благодать».

«Падставай для судовага рашэньня сталі неаднаразовыя грубыя парушэньні патрабаваньняў заканадаўства РФ у сфэры дзейнасьці некамэрцыйных арганізацый. Так, адказчык абавязаны быў паведаміць у Мінюст аб зьмене адрасу юрыдычнай асобы», — паведаміла 9 студзеня прэс-служба суда.

Раней Вярхоўны суд Расеі забараніў на тэрыторыі краіны дзейнасьць рэлігійнай арганізацыі «Сьведкі Яговы». Больш за 60 яе прадстаўнікоў падвергліся крымінальнаму перасьледу. Масква распаўсюджвае гэтыя забароны ня толькі на Расею, але і на акупаваны Крым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG