Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазырскі НПЗ вырашыў купіць процітараннае абсталяваньне за 600 тысяч даляраў


Ілюстрацыйнае фота. Невядомыя блякуюць дарогу ў Крым напярэдадні расейскай анэксіі паўвострава, 7 сакавіка 2014 году

На беларускім сайце дзяржаўных закупак 9 студзеня зьявіўся тэндэр Мазырскага нафтаерапрацоўчага заводу на закупку процітараннага абсталяваньня. Агулам процітаранныя шлякбаўмы і слупкі ацанілі ў 40 211 000 расейскіх рублёў — амаль 600 тысяч даляраў.

Прадстаўнік НПЗ, пазначаны кантактнай асобай у тэндэры, пацьвердзіў Свабодзе, што прыблізна такую суму разьлічылі на прадпрыемстве. Але падкрэсьліў: гэта не мінімальная сума, і калі будуць аналягічныя прапановы за меншыя грошы, прадпрыемства іх разгледзіць.

Чаму праводзіцца такая закупка і ці гэта ініцыятыва заводу, прадстаўнік НПЗ адмовіўся камэнтаваць, бо не ўпаўнаважаны на тое: «Гэта прадугледжана праектнай дакумэнтацыяй».

Процітараннае абсталяваньне, якое пералічана ў тэндэры, звычайна рэклямуецца як процітэрарыстычная мера. Але прадаўцы адзначаюць, што яно можа спыняць і проста непажаданых наведнікаў.

Нафтаперапрацоўчыя заводы маюць таксама вялікае вайсковае значэньне, могуць быць прыярытэтнымі цэлямі бамбаваньняў. Але над Мазырскім НПЗ, напрыклад, не забароненыя палёты бесьпілётнікаў, хоць яны забароненыя над шматлікімі стратэгічнымі аб’ектамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG