Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму новае пасланьне да нашчадкаў у Воршы напісалі па-расейску?


Шыльда на сьцяне будынку Аршанскага райвыканкаму, дзе захоўвалася капсула з пасланьнем нашчадкам з 1969 году
Шыльда на сьцяне будынку Аршанскага райвыканкаму, дзе захоўвалася капсула з пасланьнем нашчадкам з 1969 году

У Воршы ў сьцяну будынку райвыканкаму заклалі капсулу з пасланьнем да нашчадкаў. Адрозна​ ад папярэдняга пасланьня, якое сёньня перадалі ў музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны, яно напісана не на беларускай, а на расейскай мове.

​Карэспандэнт Свабоды пацікавіўся ў намесьніка старшыні райвыканкаму Віктара Калачова, чаму новае пасланьне напісана на расейскай мове.

— У нас дзьве дзяржаўныя мовы. Якія яшчэ патрэбны камэнтары? — адказаў на пытаньне чыноўнік.

— Аднак папярэдняе пасланьне, закладзенае ў 1969 годзе, было напісана на беларускай мове.

— Адкуль мы ведалі, на якой мове яно было напісана?! У нас дзьве дзяржаўныя мовы, якія могуць пытаньні і камэнтары?

— Дык новае пасланьне напісана на дзьвюх мовах?

— Не, мы напісалі на расейскай. Я маю на ўвазе наагул. Дакумэнты пішуцца на беларускай ці на расейскай мовах.

Пра што гаворыцца ў звароце да нашчадкаў, Віктар Калачоў не расказаў.

«Зварот да нашчадкаў, каб любілі радзіму. У такім ракурсе», — сказаў ён.

У аддзеле ідэалёгіі Аршанскага райвыканкаму, дзе складалі пасланьне нашчадкам, карэспандэнту Свабоды нічога не патлумачылі.

Адкрыць пасланьне мяркуюць праз 50 гадоў, да 1000-годзьдзя Воршы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG