Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп зьвернецца да нацыі з прамовай аб «крызысе нацыянальнай бясьпекі»


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер зьвярнуцца да нацыі 8 студзеня з прамовай на тэму «гуманітарнага крызысу і крызысу нацыянальнай бясьпекі» на мяжы ЗША з Мэксыкай.

Чакаецца, што Трамп пералічыць свае аргумэнты на карысьць будаўніцтва сьцяны на паўднёвай мяжы, грошы для якой ня хоча выдзеліць Кангрэс ЗША.

Гэта стане першым зваротам Трампа да нацыі ад моманту абраньня прэзыдэнтам.

Кампаніі ABC, CBS, NBC, MSNBC, CNN, Fox News and Fox Business, кожная асобна, пацьвердзілі, што будуць трансьляваць выступ прэзыдэнта.

Сьпікер Кангрэсу Нэнсі Пэлосі зьвярнулася да каналаў, якія будуць паказваць зварот Трампа, з просьбай даць эфірны час і дэмакратам.

У чацьвер 10 студзеня Трамп выправіцца на мяжу з Мэксыкай.

Раней амэрыканскія СМІ, спасылаючыся на крыніцы ў Белым доме, пісалі, што Трамп можа абвясьціць рэжым надзвычайнай сытуацыі і выдзеліць сродкі на будаўніцтва сьцяны ў абыход Кангрэсу.

Збудаваньне сьцяны на мяжы з Мэксыкай — адно з перадвыбарных абяцаньняў Трампа. Дэмакраты, якія кантралююць Палату прадстаўнікоў Кангрэсу, выступаюць супраць выдзяленьня сродкаў на будаўніцтва сьцяны, сьцьвярджаючы, што яе будаўніцтва «амаральнае» і, акрамя таго, не дапаможа барацьбе зь нелегальнай міграцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG