Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што разглядае магчымасьць увядзеньня надзвычайнага становішча


У ЗША пачаўся чарговы працоўны тыдзень, аднак сотні тысяч фэдэральных служачых па-ранейшаму вымушаныя заставацца дома з прычыны частковага прыпыненьня працы ўрада — «шатдаўна». Яшчэ сотні тысяч выйдуць на працу, але не атрымаюць зарплату.

Паводле Трампа, ён вывучае магчымасьць увядзеньня ў краіне надзвычайнага становішча, што дазволіла б яму пабудаваць сьцяну без адабрэньня Кангрэса. На думку некаторых дэмакратаў, такі крок будзе аспрэчаны ў судзе.


У нядзелю Трамп заявіў, што ён можа «зразумець» цяжкасьці, зьвязаныя з неатрыманьнем зарплаты. Аднак ён заклікаў фэдэральных служачых «прыстасавацца», паколькі, паводле яго слоў, ён ня мае намеру адступаць ад патрабаваньня вылучыць 5 мільярдаў даляраў на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксікай для барацьбы зь нелегальнай міграцыяй.

Дэмакраты ў Кангрэсе адмаўляюцца ўключаць грошы на будаўніцтва сьцяны ў фэдэральны бюджэт, і гэтае супрацьстаяньне прывяло да таго, што адміністрацыя Трампа абвясьціла аб частковым закрыцьці ўрада.

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі заявіла, што на гэтым тыдні яна правядзе галасаваньне па асобных законах аб выдатках, каб зноў адкрыць закрытыя цяпер агенцтвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG