Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр КНДР прыбыў у Пэкін зь візытам


Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын 
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын 

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыбыў 7 студзеня зь візытам у Пэкін на запрашэньне старшыні Кітаю Сі Цзіньпіна, паведамілі ўвечары ў панядзелак афіцыйныя кітайскія і паўночнакарэйскія СМІ.

Загадзя пра гэты візыт не паведамлялі. Амэрыканскія аналітыкі лічаць, што мэтай паездкі зьяўляецца каардынацыя дзеяньняў Пхэньяну і Пэкіну перад магчымай сустрэчай Кім Чэн Ына і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

На мінулым тыдні Трамп паведаміў, што атрымаў «цудоўны» ліст ад Кім Чэн Ына, а 6 студзеня прэзыдэнт ЗША сказаў, што ідзе абмеркаваньне месца правядзеньня магчымай амэрыканска-паўночнакарэйскай сустрэчы на найвышэйшым узроўні. «Яны хочуць сустрэчы, мы хочам сустрэчы. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца», — растлумачыў амэрыканскі лідэр.

Летась Кім Чэн Ын тройчы наведваў Пэкін, у тым ліку да і пасьля перамоваў з Трампам у Сынгапуры ў чэрвені 2018 году. На гэтым саміце два лідэры заявілі пра гатоўнасьць дамагацца поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Аднак ніякіх фармальных крокаў у гэтым кірунку пакуль не было зроблена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG