Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дамагліся экстрадыцыі расейца з выспы ў Ціхім акіяне. Яго абвінавацілі ў спробе купіць вайсковую тэхніку


Сайпан

На высьпе Сайпан Паўночных Марыянскіх выспаў у Ціхім акіяне на запыт ФБР арыштавалі расейца Дзьмітрыя Макаранку. Як паведамляе The Guam Daily Post, суд прыняў станоўчае рашэньне аб выдачы Макаранкі ЗША.

Па дадзеных газэты, Макаранку абвінавачваюць у спробе незаконнага экспарту ў Расею вайсковага абсталяваньня: прыбораў начнога бачаньня, цеплавізараў, капсуляў для снарадаў. Акрамя таго, яму выстаўленыя абвінавачваньні па двух эпізодах адмываньня грошай.

Згодна з матэрыяламі справы, іншы фігурант справы, па якой праходзіць Макаранка, расеец Уладзімір Невідомы быў прызнаны вінаватым судом у Флорыдзе і прысуджаны да 26 месяцаў турмы. Падзеі, пра якія гаворыцца ў справе, адбываліся ў прамежку з красавіка па лістапад 2013 году.

Затрыманьне Макаранкі пацьвердзіла МЗС Расеі. Як сьцьвярджае ведамства, 39-гадовы расеец прыбыў на выспу Сайпан з жонкай, непаўналетнімі дзецьмі і пажылымі бацькамі 29 сьнежня. Супрацоўнікі ФБР затрымалі яго ў аэрапорце, гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG