Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піраты ўзялі ў палон шасьцёх расейскіх маракоў у Гвінейскай затоцы


Ілюстрацыйнае фота -- грузавое судна BBC Caribbean, што была захоплена піратамі
Ілюстрацыйнае фота -- грузавое судна BBC Caribbean, што была захоплена піратамі

Расейская амбасада ў Бэніне пацьвердзіла, што ўсе шасьцёра чальцоў экіпажа грузавога судна, выкрадзеныя ў ноч на 2 студзеня — грамадзяне Расеі.

«У галоўным штабе вайскова-марскіх сіл Бэніну паведамілі, што ў ноч з 1 на 2 студзеня на судна MSC Mandy, якое знаходзілася недалёка ад тэрытарыяльных вод Бэніну, быў учынены пірацкі напад», — заявілі расейскія дыпляматы ў Рэспубліцы Бэнін.

Абставіны здарэньня высьвятляе і расейскае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў суседняй Нігерыі.

Паводле расейскай амбасады ў Бэніне, на борце знаходзіліся 24 чальцы экіпажу: 23 — грамадзяне Расеі, адзін грамадзянін Украіны.

На борт уварваліся каля сямі–дзевяці чалавек, узброеных агнястрэльнай аўтаматычнай і халоднай зброяй.

Празь дзьве гадзіны бандыты пакінулі вадаплаў, выкраўшы шасьцёх чальцоў экіпажу, усе яны грамадзяне РФ (капітан, старэйшы памочнік капітана, 3-ці памочнік капітана, боцман, зварнік, кок), паведамляе ВВС.

MSC Mandy — кантэйнэравоз, які ішоў пад панамскім сьцягам. Зараз, паводле дадзеных партала Marinetraffic, вадаплаў стаіць на якары ў Гвінейскай затоцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG