Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме засталіся без сьвятла больш за 18 тысяч чалавек


Расейскае міністэрства надзвычайных сытуацый паведаміла, што на анэксаваным паўвостраве 4 студзеня з прычыны дрэннага надвор’я бяз электрычнасьці засталіся 28 населеных гарадоў і пасёлкаў.

«Агульная колькасьць насельніцтва, якое трапіла пад адключэньне, каля 18450 чалавек, 4 795 домаўладаньняў», — гаворыцца ў паведамленьні расейскага ведамства. Як паведамляецца, электразабесьпячэньне адключана «у сувязі са спрацоўкай аўтаматыкі».

Раніцай 4 студзеня ведамства ацэньвала колькасьць пакінутых без сьвятла жыхароў у 10 тысяч чалавек.

Энэргакампаніі тлумачаць перабоі з электрычнасьцю тым, што 4 студзеня ў Крыме пачаўся моцны дождж, які пераходзіў у сьнег, мяцеліца, і многія драты і дарогі заледзянелі. Электрыкі абяцаюць аднавіць падачу сьвятла ўжо да вечара.

У лістападзе 2015 году ў Крыме ў многіх дамах амаль на месяц было адключана ацяпленьне, былі зачыненыя школы, адукацыйныя ўстановы, тэатры і кінатэатры. Блэкаўт быў зьвязаны з тым, што паўвостраў цалкам пазбавіўся электразабесьпячэньня з Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, а магчымасьцяў павялічыць вытворчасьць энэргіі за кошт мясцовых крыніц у Крыме на той момант не было.

Адразу пасьля першага блэкаўта Расея замовіла кітайскай энэргакампаніі пракладку падводнага кабэлю з Краснадарскага краю па дне Керчанскай пратокі. Чатыры кабэльныя лініі працягласьцю 13,5 км кожная былі пракладзены на глыбінях 8-18 м. Пасьля пракладкі кабэлю крымскія ўлады паабяцалі, што нават улетку, у курортны сэзон, калі спажываньне электраэнэргіі ўзрастае, адключэньня электрычнасьці на паўвостраве ня будзе.

Аднак нягледзячы на запуск чацьвёртай ніткі расейскага энэргамоста вясной 2016 году, на паўвостраве дагэтуль рэгулярна працягваюцца адключэньні сьвятла. Не дапамагае вырашыць праблему нават усталяваны ў 2016 годзе «помнік блэкаўту».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG