Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магнітагорску дасталі цела 3-гадовай дзяўчынкі, колькасьць загінулых дасягнула 18

Зруйнаваны выбухам будынак у Магнітагорску
Зруйнаваны выбухам будынак у Магнітагорску

Ратавальнікі, якія працягваюць пошукавую апэрацыю на месцы трагедыі ў расейскім горадзе Магнітагорску, дасталі з-пад завалаў цела трохгадовай дзяўчынкі, а пасьля — цела мужчыны. Такім чынам, афіцыйна пацьверджаная колькасьць загінулых у выніку выбуху ў 10-павярховым доме дасягнула 18, сярод іх двое дзяцей.

Спэцыялісты Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі шукаюць яшчэ больш за 20 целаў на месцы абвалу канструкцый сёмага пад’езда дома. У іншыя пад’езды ратавальнікі ў сваім суправаджэньні пускаюць людзей, каб тыя забралі дакумэнты і самыя неабходныя рэчы.

Апошнім жывым з-пад завалаў ратавальнікі пакуль вынесьлі 11-месячнага малога, якога з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, абмарожаньнем і пераахаладжэньнем перавезьлі ў Маскву. Дзіця знаходзіцца ў вельмі цяжкім, але стабільным стане.

Раніцай 31 сьнежня ў Магнітагорску Чалябінскай вобласьці Расеі адбыўся выбух, паводле папярэдніх дадзеных, газу, пасьля чаго абрынуліся канструкцыі аднаго з пад’ездаў 10-павярховага будынка. Прапаўшымі бязь вестак лічацца яшчэ каля 30 чалавек.

XS
SM
MD
LG