У Токіё 21-гадовы мужчына ўчыніў наезд на пешаходаў на знак пратэсту супраць пакараньня членаў забароненай у шэрагу краінаў рэлігійнай арганізацыі «Аум Сінрыкё». Паводле дадзеных тэлеканалу CNN, дзевяць чалавек былі параненыя, адзін зь іх застаецца ў крытычным стане.
Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў папулярным у турыстаў квартале Харадзюку. Падазраваны затрыманы ў справе аб замаху на забойства. Паводле дадзеных СМІ, у яго аўтамабілі знайшлі шмат газы.
Гэтым летам у Японіі пакаралі сьмерцю заснавальніка «Аум Сінрыкё» Сёко Асахару і дванаццаць членаў арганізацыі. Іх прызналі вінаватымі ў падрыхтоўцы і ўчыненьні тэрактаў.
У выніку газавай атакі ў такійскім мэтро ў сакавіку 1995 году загінулі 13 чалавек і больш за 6 тысяч пацярпелі. Яшчэ адзін падобны тэракт адбыўся ў прэфэктуры Нагана годам раней. Членаў «Аум Сінрыкё» таксама прызналі вінаватымі ў некалькіх забойствах.