Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2018 годзе ў сьвеце загінулі 94 журналісты, у тым ліку 2 супрацоўнікі Свабоды


У 2018 годзе ў сьвеце загінулі 94 супрацоўнікі СМІ, зь іх 84 чалавекі сталі ахвярамі мэтанакіраваных нападаў. Пра гэта паведамілі ў Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (International Federation of Journalists). Упершыню за тры гады колькасьць забітых супрацоўнікаў СМІ вырасла ў параўнаньні з папярэднім годам.

У 2017-м з прычыны сваёй прафэсійнай дзейнасьці загінулі 82 журналісты. Самай небясьпечнай краінай для работнікаў СМІ ў 2018 годзе прызнаны Аўганістан, дзе былі забітыя 16 журналістаў. Другая ў сьпісе — Мэксыка (11 забітых), трэцяя — Емэн (дзевяць забітых).

У красавіку адразу дзевяць журналістаў — сярод іх два супрацоўнікі Радыё Свабода — былі забітыя ў Кабуле ў выніку двух тэрактаў. Пасьля таго як першы сьмяротнік падарваў сябе, рэпарцёры пачалі здымаць месца здарэньня. У натоўпе быў яшчэ адзін сьмяротнік, які маскіраваўся пад журналіста. Ён прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, калі вакол было шмат супрацоўнікаў СМІ і прадстаўнікоў улады.

У дзясятку самых небясьпечных для журналістаў краінаў увайшлі Злучаныя Штаты — 6-е месца. У 2018 годзе ў краіне загінулі пяць супрацоўнікаў прэсы. У чэрвені ў амэрыканскім горадзе Анапаліс (штат Мэрылэнд) мужчына адкрыў агонь у рэдакцыі выданьня Capital Gazette.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG