Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на паліва зьнізяцца 2 студзеня — TUT.by


Дызэльнае паліва патаньнее на 1 капейку, а 92-гі і 95-ы бэнзін — на 2 капейкі.

Такую інфармацыю парталу пацьвердзілі зь дзьвюх незалежных крыніц.

У 2018 годзе большасьць відаў паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў (апошні раз 16 сьнежня), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасьцю «кампэнсацыі выдаткаў НПЗ па набыцьці вуглевадароднай сыравіны».

20 сьнежня на супольным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка заявіў, што правядзеньне ў Расеі падатковага манэўру можа прывесьці да падаражэньня аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі на 5-7%. Віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што, паводле разьлікаў ураду, з прычыны падатковага манэўру можа адбыцца штогадовае падаражэньне нафты для Беларусі прыкладна на 21 даляр за тону з выхадам на сусьветныя цэны да 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG