Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У зоакрамах Каліфорніі будуць прадаваць толькі жывёл з прытулкаў

Каліфорнія стане першым штатам ЗША, дзе ў крамах продаж адмыслова разьведзеных жывёл забаронены. Новы закон пачне дзейнічаць з 1 студзеня.

За парушэньне пагражае штраф в 500 даляраў. Ён рэгулюе продаж катоў, сабак і трусоў. Паводле закона, у крамах могуць зьяўляцца толькі жывёлы з прытулкаў, а не адмыслова выведзеныя для продажу.

Закон віталі зоаабаронцы, якія лічаць яго першым крокам да забароны так званых «каціных фэрмаў». Мяркуецца, што разьвядзеньне хатніх жывёл дзеля фінансавай выгоды спрыяе негуманнаму стаўленьню да іх і правакуе ў жывёл разнастайныя праблемы са здароўем.

Паводле закона, крама таксама мае мець пацьверджаньне паходжаньня жывёлы. Хатніх гадаванцаў па-ранейшаму могуць прадаваць прыватныя ўладальнікі.

XS
SM
MD
LG