Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белнафтахім» можа на пару капеек зьнізіць цану на паліва ў пачатку студзеня


У першы тыдзень студзеня цана бэнзіну і дызэльнага паліва на АЗС Беларусі можа быць зьніжаная зыходзячы з цэны барэлю нафты, заявіў старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Паводле яго, зьніжэньне можа быць «парадку адной капейкі на дызэль і дзьвюх капеек на аўтабэнзіны».

У 2018 годзе большасьць відаў паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў (апошні раз 16 сьнежня), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасьцю «кампэнсацыі выдаткаў НПЗ па набыцьці вуглевадароднай сыравіны».

20 сьнежня на супольным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка заявіў, што правядзеньне ў Расеі падатковага манэўру можа прывесьці да падаражэньня аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі на 5-7%. Віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што, паводле разьлікаў ураду, з прычыны падатковага манэўру можа адбыцца штогадовае падаражэньне нафты для Беларусі прыкладна на 21 даляр за тону з выхадам на сусьветныя цэны да 2024 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG