Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2019 годзе Беларусь зможа прыняць да 900 уцекачоў


Чачэнскія дзеці на мяжы з Польшчай падчас раздачы рэчаў і лекаў валянтэрамі. Фота: Ірына Арахоўская
Чачэнскія дзеці на мяжы з Польшчай падчас раздачы рэчаў і лекаў валянтэрамі. Фота: Ірына Арахоўская

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўстанавіла на 2019 год разьмеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку.

Адпаведная пастанова МУС ад 22 сьнежня 2018 г. № 358, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, для Берасьцейскай вобласьці квота складае 150 чалавек; Віцебскай і Гомельскай — па 190; Гарадзенскай — 110; Менскай і Магілёўскай — па 130 чалавек.

Такім чынам, статус уцекача ў 2019 годзе ў Беларусі змогуць атрымаць да 900 чалавек, на 100 больш, чым сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG