Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША расьсьледуюць кібэратаку, празь якую газэты выйшлі са спазьненьнем


Рэдакцыя The Chicago Trubune
Рэдакцыя The Chicago Trubune

У Злучаных Штатах 29 сьнежня з прычыны кібэратакі са спазьненьнем выйшлі некалькі буйных газэт, якія належаць выдавецкаму дому Tribune, у тым ліку Los Angeles Times, The Chicago Trubune і The Baltimore Sun.

Была парушаная праца і іншых выданьняў, якія друкуюцца ў тых жа друкарнях, што і Los Angeles Times — гаворка ідзе ў тым ліку аб прызначаных для Заходняга ўзьбярэжжа выпусках The New York Times і Wall Street Journal.

28 сьнежня ў кампутарных сетках Tribune быў знойдзены вірус, які распаўсюдзіўся на плятформы, прызначаныя для публікацыі кантэнту ў інтэрнэце і падрыхтоўкі друкаваных вэрсій газэт. Выхад газэт 29 сьнежня ў сярэднім затрымаўся на некалькі гадзін.

Як паведамляе Los Angeles Times, спэцыялісты перакананыя, што кібэратака была зьдзейсьненая з-за мяжы. Пакуль, аднак, няма дадзеных пра тое, хто менавіта яе зьдзейсьніў, ці стаіць за ёй замежная дзяржава або якая-небудзь хакерская групоўка.

У заяве карпарацыі Tribune гаворыцца, што няма інфармацыі аб тым, што былі выкрадзены пэрсанальныя дадзеныя падпісантаў. Крыніца ў карпарацыі заявіла, што мэтай кібэратакі было парушыць працу кампутарных сыстэм, а ня выкрасьці дадзеныя.

Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША пачало расьсьледаваньне здарэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG