Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ дамовіліся адказваць санкцыямі на кібэратакі


Дональд Туск
Дональд Туск

Краіны Эўразьвязу дамовіліся аб стварэньні санкцыйнага рэжыму ў адказ на кібэратакі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск на саміце ЭЗ.

«Мы даручылі міністрам распрацаваць санкцыйны рэжым, які будзе тычыцца кібэратакі. Гэты рэжым павінен дапамагчы абараніць нашых грамадзян, кампаніі і інстытуцыі ад усіх відаў кібэрпагрозаў», — адзначыў Туск.

Заява Туска прагучала на тле абвінавачваньняў шэрагу заходніх краінаў на адрас Расеі, якая, як сьцьвярджаецца, датычная да ўзлому кампутарных сетак па ўсім сьвеце.

У пачатку кастрычніка міністар абароны Нідэрляндаў Анк Бэйлевэлд абвясьціла, што нідэрляндзкія спэцслужбы пры падтрымцы брытанскіх калегаў прадухілілі хакерскую атаку чацьвярых расейцаў на Арганізацыю па забароне хімічнай зброі. Сярод мэтаў хакераў былі названыя дадзеныя па расьсьледаваньні атручваньня ў Солсбэры, а таксама інфармацыя пра крушэньне авіяляйнэра MH17 ў 2014 годзе на ўсходзе Ўкраіны.

Міністэрства юстыцыі ЗША вылучыла абвінавачваньні супраць сямі афіцэраў Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Генштабу РФ (былое ГРУ), якія, як мяркуецца, былі датычныя да ўзлому кампутараў і крадзежу дадзеных у розных краінах сьвету.

Абвінавачваньні на адрас вайсковай выведкі Расеі вылучылі таксама Вялікабрытанія, Канада і Латвія.

У МЗС Расеі заявілі, што «заходняя шпіёнаманія набірае абароты».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG