Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым прэсавым сакратаром МУС прызначана Вольга Чамаданава


Падпалкоўнік Вольга Чамаданава.
Падпалкоўнік Вольга Чамаданава.

Пасада была вакантнаю пасьля скандалу з выбачэньнем падлетка перад скульптурай гарадавога ў Менску і адстаўкай папярэдняга прэс-сакратар Георгія Еўчара, паведамляе БелаПАН.

Георгій Еўчар пакінуў пасаду ў канцы лістапада. На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» ён напісаў, што «прыняў усьвядомленае і добраахвотнае рашэньне скончыць службу ў органах унутраных спраў» у сувязі з поўнай выслугай гадоў.

Былі меркаваньні, што Еўчара звольнілі пасьля скандалу вакол відэароліка з выбачэньнямі падлетка перад статуяй мінскага гарадавога.

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч пазьней абверг гэтыя чуткі. «Гэта чарговая дурасьць, выдумка, нейкую хімэру запусьцілі. Ён пайшоў пасьля выслугі гадоў. Чалавек даслужыў, прыняў рашэньне, пайшоў у цывільнае жыцьцё», — сказаў Шуневіч журналістам.

Міністар тады прызнаў, што сам быў аўтарам ідэі гэтага відэароліка і ня лічыць яе «чымсьці дзіўным». Прасіць прабачэньня перад сям’ёй падлетка Шуневіч ня бачыць неабходнасьці.

«Хлопец прыняў нармальнае адэкватнае рашэньне. Як непаўналетні ён ня нёс адказнасьці перад законам, ён нёс маральную адказнасьць, закон да яго не прымяняўся. Ня блытайце Гогаля з Гегелем», — заявіў міністар.

Як паведамляецца на сайце МУС, Чамаданава — ураджэнка Менскага раёну. Замужам, выхоўвае дваіх дзяцей. Службовую дзейнасьць у органах унутраных спраў пачынала з пасады ўчастковага інспэктара па справах непаўналетніх Бараўлянскага аддзела міліцыі УУС Мінскага райвыканкама. Больш за 12 гадоў узначальвала інспэкцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама.

Яна ляўрэат прэміі прэзыдэнта Беларусі «За духоўнае адраджэньне» і спэцыяльнай прэміі Менскага аблвыканкаму «Чалавек года Меншчыны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG