Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктара пінскай школы, які сутыкнуў галовамі падлеткаў, пакаралі штрафам


Пінскі раённы суд

Суд Пінскага раёну прызнаў дырэктара 18-й школы Фёдара Радзівона вінаватым у наўмысным нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. 11 верасьня ён сутыкнуў галовамі 5-клясьніка Міхаіла Ц. і 9-клясьніка Дзяніса Ж., якія каталіся на скейце і самакаце па ганку школы.

Санкцыя за такую правіну — арышт або 10–30 базавых велічыняў штрафу. Судзьдзя пастанавіў аштрафаваць Фёдара Радзівона на 15 базавых (367,5 рубля).

Дырэктар віны не прызнаў. Ён сказаў, што зьбіраўся вы́клікаць падлеткаў на гутарку, бо катацца на ганку небясьпечна для іншых дзяцей. «Ну, я іх схапіў, каб адвесьці ў кабінэт. Яны сутыкнуліся», — тлумачыў ён Свабодзе раней.

Здарэньне займела шырокі розгалас. У інтэрнэце адны апраўдвалі дырэктара, маўляў, школьнікі яго правакавалі. Іншыя пярэчылі, што гэта не дае права біць дзяцей. У 18-й школе ладзілі акцыі ў падтрымку дырэктара.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG