Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Politico: Гэзэр Наўэрт рыхтуюць да слуханьняў перад прызначэньнем ў ААН


Гэзэр Наўэрт
Гэзэр Наўэрт

Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт возьме ўдзел у брыфінгах у пытаньнях геапалітычных канфліктаў перад зацьвярджэньнем яе на пасаду пастаяннай прадстаўніцы ЗША пры ААН. Пра гэта паведамляе выданьне Politico са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта.

Паводле дадзеных СМІ, прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту і Белага дома правядуць з Наўэрт шэраг гутарак у пытаньнях вонкавай палітыкі ЗША. Сустрэчы дыпляматаў пройдуць перад слуханьнямі ў Сэнаце ЗША, на якіх павінны зацьвердзіць кандыдатуру пастаяннага прадстаўніка пры ААН. Паводле дадзеных Politico, сэнатары зь ліку дэмакратаў і кансэрватыўных рэспубліканцаў маюць намер задаць Наўэрт пытаньні пра недахоп у яе досьведу дыпляматычнай працы на такой пасадзе. Дата слуханьняў пакуль не зацьверджаная.

Гэзэр Наўэрт стала кіраўніцай прэс-службы Дзярждэпартамэнту ў красавіку 2017 году. У сакавіку 2018 году яна пачала выконваць абавязкі намесьніцы дзяржсакратара па сувязях з грамадзкасьцю. Да прыходу ў Дзярждэпартамэнт Наўэрт доўгі час працавала карэспандэнткай на тэлеканале ABC News. Пасьля яна перайшла на Fox News. Там Наўэрт прапанавалі стаць вядоўцай аднаго з улюбёных тэлевізійных шоў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, Fox and Friends.

Цяперашняя пастаянная прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Гэйлі ў кастрычніку паведаміла, што зьбіраецца падаць у адстаўку да канца гэтага году. Тады яна заявіла, што будзе падтрымліваць прэзыдэнта на новай працы па-за цяперашняй адміністрацыяй ЗША. Аднак у сярэдзіне лістапада The New York Times пісала, што Гэйлі можа зьмяніць Майкла Пэнса на пасадзе віцэ-прэзыдэнта ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG