Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсантъ» пра памочніцу Лукашэнкі: «Спадніца, вядома, была караткаватая»


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка ў Магілёве, 12 кастрычніка 2018 году
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка ў Магілёве, 12 кастрычніка 2018 году

У рэпартажы з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна расейскае выданьне шмат увагі аддало выгляду адной з памочніц Лукашэнкі.

Расейскае выданьне «Коммерсантъ» апублікавала рэпартаж з сустрэчы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Аўтар, Андрэй Калесьнікаў, зьвярнуў увагу на спадніцу адной з памочніц Лукашэнкі.

«Калі цалкам сфармаваўся пул чальцоў расейскай дэлегацыі на чале зь Сяргеем Лаўровым і калі падышлі беларускія перамоўнікі, да століка, за якім павінен быў сядзець Аляксандар Лукашэнка, падышла яго маладая памочніца: ці то каб памяняць ручку, ці то каб, па пазьнейшых вэрсіях, пакласьці паперы. Але так, спадніца, вядома, была караткаватая... Ці аказалася... Але вышэйшым расейскім дзяржаўным чыноўнікам стала прыкра, па-мойму, не праз гэта, а перш за ўсё праз тое, што дзяўчына аказалася тварам да iх», — піша аўтар.

Далей аўтар заўважае, што расейскія сябры дэлегацыі апынуліся ў менш выйгрышным становішчы, чым беларускія.

«Урэшце хіба дрэнна, што яны паказвалі сябе цяпер такімі жывымі людзьмі, нават ажыўлена камэнтавалі паміж сабой сытуацыю, якая склалася (на мой мімалётны погляд, амаль напалову) і, здаецца, раўніва ставіліся да беларускіх калегаў, якія апынуліся ў больш выйгрышным становішчы, у той час як гэтыя калегі заставаліся да яе дэманстратыўна абыякавымі (яны нібы намякалі на тое, што яшчэ і не такое бачылі)», — адзначае Андрэй Калесьнікаў.

Пра якую канкрэтна памочніцу вялася гаворка, у рэпартажы не паведамляецца. Па фота «Коммерсанта» падобна, што гэта кіраўніца службы пратаколу Аляксандра Лукашэнкі Дар'я Шманай.

Раней расейскія мэдыі некалькі разоў заўважалі, як Дар'я Шманай рыхтуе ягонае месца перад афіцыйнымі сустрэчамі — раскладае прадметы на стале, зьдзімае пылінкі.

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін 25 сьнежня, пасьля чатырохгадзінных перамоў, дамовіліся правесьці яшчэ адну сустрэчу да Новага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG