Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў заяву Лукашэнкі пра беларуска-расейскія адносіны


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

У Крамлі прызнаюць разыходжаньні ў пазыцыях Масквы і Менска наконт кампэнсацыі за так званы падатковы манэўр Расеі. Дыялёг па гэтай тэме будзе працягнуты, сказаў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

«Ёсць нюансы ў падыходах, якія трэба будзе абмеркаваць», — цытуе яго агенцтва «Інтэрфакс».

На пытаньне, ці будзе абмяркоўвацца тэма падатковага манэўру і кампэнсацый Менску на сустрэчы 25 сьнежня прэзыдэнтаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, Дзьмітрый Пяскоў адказаў:

«Мы ведаем, што гэтае пытаньне досыць востра ставіцца нашымі беларускімі партнэрамі, таму напэўна нашы калегі будуць яго ўздымаць».

Дзьмітрый Пяскоў таксама абверг словы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што, паводле яго інфармацыі, у Расеі ўжо не ўспрымаюць Беларусь як «братнюю дзяржаву».

«Тут ня трэба выдзіраць з кантэксту падобныя заявы. Я ня думаю, што ў Маскве або ў Менску знойдзецца нехта, хто будзе аспрэчваць дэ-факта і дэ-юрэ наяўнасьць саюзьніцкіх адносінаў паміж нашымі дзяржавамі», — падсумаваў Дзьмітрый Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG