Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выправіўся на перамовы з Пуціным 


Нарада па актуальных пытаньнях супрацоўніцтва з Расеяй 24 сьнежня

Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Расею. На перамовах з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным сярод іншага будзе абмяркоўвацца магчымасьць кампэнсацыі ў выніку так званага падатковага манэўру Масквы.

Як адзначае БелТА, напярэдадні візыту Лукашэнка правёў нараду з удзелам кіраўніцтва ўраду, прысьвечаную супрацоўніцтву з суседняй краінай. Ён адзначыў, што Расея для Беларусі застаецца ключавым зьнешнім партнэрам. Аднак ня ўсе падпісаныя дамовы выконваюцца. Беларускі кіраўнік запэўніў, што Менск мае намер выразна акрэсьліць і адстойваць сваю пазыцыю.

«Я ўжо не кажу пра Расею як братнюю дзяржаву, таму што, як мяне інфармуюць, у Расеі гэта не ўспрымаецца, — не хаваў раздражненьня Лукашэнка. — Нібыта прыйшлі новыя людзі, якім гэтае паняцьце непрымальнае. Што ж, будзем партнэрамі».

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Перад гэтым на сустрэчы з расейскімі журналістамі Аляксандар Лукашэнка жорстка адрэагаваў на прапановы расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева аб больш глыбокай інтэграцыі ў рамках так званай Саюзнай дзяржавы (агульных валюты, суду і мытні), а таксама казаў, што шантажаваць Беларусь марна.

Апошні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 6 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу, дзе публічна паспрачаліся адносна цэнаў на газ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG