Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН пра парушэньне правоў чалавека ў Крыме


Крым
Крым

Генэральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю наконт парушэньня правоў чалавека ў Крыме, паведамляе Інтэрфакс з спасылкай на прэсавую службу пасольства ЗША ва Ўкраіне.

За яе прыняцьце прагаласавала 65 краін, супраць – 27, устрымалася 70.

Дакумэнт

  • пацьвярджае недапушчальнасьць захопу тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Крым сілай,
  • асуджае Расею за палітычна матываваныя перасьледы грамадзян Украіны,
  • заклікае Расею вызваліць украінцаў, якіх яна незаконна ўтрымлівае.

Разам зь Беларусьсю супраць рэзалюцыі прагаласавалі Армэнія, Балівія, Бурундзі, Вэнэсуэла, Зымбабвэ, Індыя, Іран, Казахстан, Камбоджа, Каморскія астравы, Кіргізстан, Кітай, КНДР, Куба, М'янма, Нікарагуа, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Расейская Фэдэрацыя, Сэрбія, Судан, Сырыя, Таджыкістан, Уганда, Узбэкістан, Чад і Эрытрэя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG