Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў: Трамп не падпіша бюджэт, прыняты Сэнатам

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не падпіша законапраект па бюджэце, прыняты Сэнатам, паведаміў у чацьвер журналістам сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам.

Раян, выступаючы перад Белым домам разам з лідэрам рэспубліканскай большасьці ў Палаце прадстаўнікоў Кевінам Макарці, сказаў, што Трамп хоча, каб любая дамоўленасьць па бюджэце прадугледжвала выдзяленьне сродкаў на забесьпячэньне памежнай бясьпекі.

Рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў усур’ёз занепакоеныя праблемай фінансаваньня сьцяны на мяжы, аднак хочуць прадухіліць частковае закрыцьцё ўраду, падкрэсьліў Раян. Апошні тэрмін прыняцьця бюджэтнага законапраекту надыходзіць у поўнач пятніцы, паведамляе Голас Амэрыкі.

XS
SM
MD
LG