Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ухваліла бюджэт-2019, у тым ліку на Эўрапейскія гульні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

19 сьнежня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім і апошнім чытаньні бюджэтны пакет на 2019 год.

За новую рэдакцыю Падатковага кодэксу дэпутаты прагаласавалі аднагалосна. А падчас галасаваньня аб праекце бюджэту супраць выступіла Ганна Канапацкая. Яна патлумачыла гэта адным красамоўным прыкладам: калі ва ўсім сьвеце фінансаваньне спартовых падзей дзеліцца ў рознай прапорцыі паміж спонсарамі, то Эўрапейскія гульні 2019 году ў Менску цалкам кладуцца на плечы беларускай дзяржавы.

Ацэньваючы новы праект бюджэту і новую рэдакцыю Падатковага кодэксу, дэпутат Валер Барадзеня сказаў Свабодзе, што падчас падрыхтоўкі была створаная кансультацыйная рада, у якую ўвайшлі 60 чалавек.

«Дэбаты падчас паседжаньня рады былі вельмі гарачыя, але ўрэшце ў Падатковы кодэкс унесены істотныя зьмены — напрыклад, выключэньне артыкулу пра адказнасьць за так званае лжэпрадпрымальніцтва. Такога паняцьця больш ня будзе», — адзначыў дэпутат.

Валер Барадзеня таксама сказаў, што група, якая працавала над Падатковым кодэксам, не распускаецца, яна працягне працаваць, гэта будзе сталы дыялёг паміж уладамі і бізнэсам.

«Тое, што мы рабілі, не назавеш падатковай рэвалюцыяй, аднак гэты першы крок у кірунку да істотнай зьмены падатковага заканадаўства. Таму пасьля тых жа самых дэбатаў, пасьля вывучэньня розных думак будзем рабіць наступныя крокі. І гэта будзе ўжо ў 2019 годзе», — падсумаваў Валер Барадзеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG