Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заплаціць траціну мільярда даляраў за тэхналёгію блякаваньня Telegram

Расейская служба BBC высьветліла, што «Роскомнадзор» (Фэдэральная служба па наглядзе ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый) плянуе заблякаваць месэнджэр Telegram у 2019 годзе пры дапамозе новай тэхналёгіі, якая будзе каштаваць амаль 300 мільёнаў даляраў.

Паводле дзьвюх крыніц BBC, «Роскомнадзор» плянуе блякаваць трафік мэсэнджэра пры дапамозе тэхналёгіі DPI (deep packet inspection або «глыбокі аналіз пакетаў»). Правайдэры інтэрнэту зь яго дапамогай будуць аналізаваць увесь інтэрнэт-трафік, вылучаць і блякаваць непажаданы.

Інтэрнэт-правайдэры, якія маглі тэставаць тэхналёгію і да якіх зьвярнуліся журналісты BBC, не пракамэнтавалі гэтай інфармацыі.

З 16 красавіка «Роскомнадзор» спрабуе забараніць доступ да Telegram з Расеі. Максымальная колькасьць заблякаваных IP набліжалася да 19 мільёнаў.

XS
SM
MD
LG