Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Налета ўлады абяцаюць самыя высокія пэнсіі 


Аляксандар Лукашэнка і пэнсіянэрка з Жыткавічаў
Аляксандар Лукашэнка і пэнсіянэрка з Жыткавічаў

На 2019 год пастаўленая задача падняць узровень пэнсій у Беларусі ў такой прапорцыі, каб яна дасягнула 40% сярэдняй заробнай платы. Пра гэта заявіла ў Палаце прадстаўнікоў міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.

Пры гэтым яна ўдакладніла, што шмат залежыць ад таго, як будзе фармавацца прыбытковая частка бюджэту, але фондам сацыяльнай абароны насельніцтва заплянаваны рэзэрв памерам 590 мільёнаў рублёў зь бюджэтных сродкаў.

На пытаньне журналістаў, колькі разоў можа падвышацца пэнсія, Ірына Касьцевіч адказала, што, згодна з законам, гэта павінна адбывацца не радзей за адзін раз на год. Але калі эканоміка будзе працаваць эфэктыўна, то падвышэньняў можа быць болей.

«Мы спадзяёмся, што падвышэньне пэнсій у 2019 годзе будзе адбывацца паэтапна, але сёньня абсалютна немагчыма сказаць, на колькі адсоткаў і ў які час гэта здарыцца», — сказала Ірына Касьцевіч.

Раней пэнсіі ў Беларусі максымальна дасягалі 36,2% памеру сярэдняга заробку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG