Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробак складае толькі 64% ад даходаў усіх беларусаў


Помнік манеце беларускага рубля каля Міністэрства падаткаў і збораў у Менску

Паводле зьвестак Белстату, у студзені-кастрычніку 2018 году рэальныя даходы беларусаў павялічыліся на 8,1% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.

Рэальны грашовы даход — гэта даходы насельніцтва без падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў

  • заробак займае 64,1%;
  • пэнсіі, стыпэндыі і іншая грашовая дапамога — 23,5%;
  • даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці — 8%;
  • даходы ад уласнасьці і іншае — 4,4%.

Сёлета ў кастрычніку намінальны налічаны сярэдні заробак склаў 999,7 рубля, рэальны заробак у параўнаньні з кастрычнікам 2017 году павялічыўся на 13%.

Сёлета Савет міністраў прагназуе павелічэньне рэальных даходаў насельніцтва на 3,2%. За 2017 год рэальны грашовы даход насельніцтва павялічыўся на 2,4%, пры гэтым у 2016 годзе даходы насельніцтва ўпалі на 6,9%.

Узровень малазабясьпечанасьці насельніцтва ў 2016 годзе
Узровень малазабясьпечанасьці насельніцтва ў 2016 годзе

Аляксандар Лукашэнка больш за 10 гадоў абяцае, што сярэдні заробак беларусаў перавысіць 500 даляраў (апошнім часам — 1000 рублёў). У сьнежні 2017 году сярэдні заробак дасягнуў 995,3 рубля, але ў студзені 2018-га рэзка ўпаў — да 859 рублёў. Пры гэтым мэдыянны заробак (не сярэдняе арытмэтычнае ад сумы ўсіх заробкаў, а заробак сярэднестатыстычнага беларуса) складаў на лістапад 2017 году 635,4 рубля.

На пачатку сакавіка Аляксандар Лукашэнка абураўся, што людзі мусяць выжываць на 300 рублёў у месяц, а гэта «практычна немагчыма». Адказнасьць за заробкі ён усклаў на старшыняў райвыканкамаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG